Аб удзеле ў Этнакультурным фестывалі
21.09.2026 г.20 верасня 2026 года Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Малдова Анатоль Бубен, супрацоўнікі Пасольства Беларусі ў Малдове сумесна з членамі беларускай дыяспары ў Малдове прынялі ўдзел у Этнакультурным фестывалі «Адзінства праз разнастайнасць», які быў арганізаваны Агенцтвам міжэтнічных адносін і мэрыяй Кішынёва ў гарадскім парку «Штэфан чэл Марэ».
У рамках адкрыцця фестывалю Пасол Беларусі ў Малдове Анатоль Бубен сумесна з прадстаўнікамі беларускай і іншых этнакультурных арганізацый Малдовы, гарадскіх улад Кішынёва ўсклалі кветкі ля помніка малдаўскаму гаспадару Штэфану ІІІ Вялікаму.
На пляцоўцы фестывалю госцi мелі магчымасць пазнаёміцца з этнічнымі дворыкамі, дзе былі прадстаўленыя традыцыі, нацыянальныя касцюмы, рамёствы, гастранамія і іншыя элементы культурнай спадчыны грамад. Беларускім культурным цэнтрам у Малдове, беларускай дыяспарай і Пасольствам Беларусі ў Малдове быў арганізаваны экспазіцыйны стэнд «Беларускі падворак», які прадэманстраваў традыцыі і побыт беларускай вёскі.
Падчас фестывалю адбыўся канцэрт з удзелам артыстаў і мастацкіх калектываў розных дыяспар, якія пражываюць у Малдове. Прагучалі беларускія песні ў выкананні ансамбля «Зорачкi» беларускай грамады Рэспублікі Малдова (г.Кішынёў) і Віктара Тырзіу (г.Бендэры), дзіцячага вакальнага ансамбля «Сузор'е» грамадскай арганізацыі беларускай культуры г.Грыгарыопаль, адбылося выступленне танцавальнай студыі «Крылы» беларускай грамады муніцыпія Бэлць.
На пляцоўцы беларускага падворка былі праведзены конкурс дэкаратыўна-аплікацыйных работ «Восеньскі калейдаскоп» і майстар-класы па пляценні мастацкіх вырабаў з саломы, вырабу цукерак паводле старажытных беларускіх рэцэптаў. Гасцям фестывалю былі прапанаваны прыгатаваныя членамі дыяспары стравы беларускай кухні.